Weather Grodno

Сустрэча ў ГДАУ ўдзельнікаў асваення цаліны Print E-mail
Written by Таранда Н.И.   
Tuesday, 02 June 2009 11:10
There are no translations available.

21 красавіка 2009 года ў актавай зале ГДАУ адбылася сустрэча былых цаліннікаў са студэнтамі універсітэта. Якраз споўнілася 55 гадоў, як пачалі асвойвацца цалінныя землі. Перад прысутнымі выступілі першы прарэктар ГДАУ Аляксандр Аляксандравіч Дудук, саветнік амбасады Казахстана ў Беларусі К.Е. Касабулатаў, прафесар У.П.Верхась, былыя цаліннікі Е.А.Артурава, П.І.Мозаль, сакратар універсітэцкагага ГА “БРСМ” Павел Язубец.
Read more...
 
Працяг X міжнароднай студэнцкай канферэнцыі адбыўся 13-15 мая Print E-mail
Written by Таранда Н.И.   
Monday, 01 June 2009 07:58
There are no translations available.

На гэты раз працавалі секцыі заатэхнічных, ветэрынарных, агранамічных і тэхнічных навук. Пасля першай пары заняткаў, якія я правёў у ГДМУ, па дарозе заглянуў на зоаінжынерны факультэт. У праграме секцыі заатэхнічных навук стаялі 22 выступы, сярод якіх матэрыялы нашых гасцей з Віцебску, Горак, Калінінграду, Ольштына і таму удзельнікаў разам са слухачамі сабралася цэлая лекцыйная зала. Цалкам запоўнена была і лекцыйная зала № 54 на факультэце ветэрынарнай медыцыны. Са шматлікіх заяўленых выступаў толькі адзін быў зроблены студэнткай з Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Гэта лёгка зразумець, бо і на выкладчыкаў універсітэтаў не заўсёды ёсць грошы, каб аплаціць камандзіровачныя затраты. Пазней ужо сваімі ўражаннямі ад працы секцыі падзяліўся кандыдат медыцынскіх навук Станіслаў Браніслававіч Пазняк, які за свой доўгі працоўны стаж не адзін раз чуў розныя выступленні. Ён адзначыў, што прызавыя месцы занялі далёка не лепшыя даклады. Хацелася б верыць, што гэта не так, але і студэнты, якія там прысутнічалі заўважылі гэта. Інфармацыя для роздуму і на будучае трэба падумаць як паступіць, каб падобных папрокаў не было.
Read more...
 
Х Міжнародная студэнцкая навуковая канферэнцыя адбылася 15-16 красавіка 2009 года Print E-mail
Written by Таранда Н.И.   
Monday, 01 June 2009 07:40
There are no translations available.


15 красавіка - праходзіла рэгістрацыя і сустрэча удзельнікаў канферэнцыі, якія прыехалі з іншых універсітэтаў. Сама канферэнцыя па сацыяльна-гуманітарных і эканамічных навуках адбылася 16 красавіка. Працавалі 5 секцый, у якіх удзельнічалі практычна тыя, хто падрыхтаваў выступы, а таксама групы падтрымкі, і таму, на маю думку, месцы, якія атрымалі выступоўцы на асобных секцыях шмат залежалі ад колькасці ўдзельнікаў таго ці іншага факультэта, якія аддалі свае галасы пры вызначэнні пераможцаў.
Read more...
 
Успешное выступление сборной команды КВН университета «Терешковой,28» Print E-mail
Written by Профком студентов   
Wednesday, 20 May 2009 09:04
There are no translations available.

17 мая  в ¼ Гродненской лиги КВН, разделив по баллам 1-е место с командой из Гродненского медуниверситета «Аксиома», что позволило нашей команде выйти в полуфинал, оставив «за бортом» команды «Антон А.А.» и «Пси фактор» из ГрГУ им.Я.Купалы.
Read more...
 
Канферэнцыя студэнтаў агранамічнага факультэта Print E-mail
Written by Таранда Н.И.   
Tuesday, 19 May 2009 12:45
There are no translations available.

Канферэнцыя была прысвечана вытворчай практыцы, якую будучыя аграномы праходзяць пасля чатырох курсаў. Яна так і называлася “Шляхі павышэння эфектыўнасці праходжання вытворчай практыкі студэнтамі агранамічнага факультэта ў гаспадарках Рэспублікі Беларусь і за мяжой”. Акрамя студэнтаў, якія зрабілі невялікія прэзентацыі, прысутнічалі выкладчыкі, у тым ліку дэкан Фёдар Фёдаравіч Седляр, загадчыца аддзела па міжнародных сувязях ГДАУ Дзіна Міхайлаўна Суленка, консул Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродна Аліна Чарняўская.

Read more...
 
Паважаныя чытачы! Print E-mail
Written by Библиотека   
Monday, 04 May 2009 14:21
There are no translations available.

Да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Бібліятэка прапануе вашай увазе тэматычныя кніжныя выставы:
“ЛЕТАПІС ЖЫЦЦЯ І ПОДЗВІГУ МАЁЙ КРАІНЫ” – на абанеменце вучэбнай і мастацкай літаратуры;
“ПАМЯТЬ О ВОЙНЕ ВО ИМЯ МИРА” – у чытальнай зале сацыяльна-гуманітарнай літаратуры.
Запрашаем наведаць выставы і заставіць свае водгукі.
 
Удзел у навуковай канферэнцыі ў Цеханаве Print E-mail
Written by Таранда Н.И.   
Monday, 04 May 2009 08:02
There are no translations available.


24 красавіка 2009 года ў польскім горадзе Цеханаў адбылася міжнародная канферэнцыя, якая по-польску гучала “Współczesna turystyka w zrównoważonym rozwoju regionalnym” і праводзілася Акадэміяй гуманістычнай імя Аляксандра Гейштара разам з БДУ, ГДАУ і Фондам Зялёныя Лёгкія Польшчы.
Read more...
 
<< Start < Prev 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Next > End >>

Page 6 of 26