Weather Grodno

Материнское «Спасибо» Print E-mail
Written by Administrator   
Thursday, 19 February 2009 09:58
There are no translations available.

После благотворительной Новогодней акции «Письмо Деду Морозу», в которой приняли участие студенты с 1-го по 3-ий курсы всех факультетов нашего вуза, на адрес УО «Гродненский государственный аграрный университет» пришли благодарственные письма и отзывы от родителей детей-инвалидов и благодарственное письмо на имя ректора от председателя ОО «Белорусская ассоциация помощи детям-инвалидам и молодым инвалидам».
Read more...
 
15 февраля - День памяти воинов-интернационалистов. Print E-mail
Written by Надежда Ходотчук, Ирина Таранко   
Thursday, 19 February 2009 09:42
There are no translations available.

Ровно 20 лет отделяет нас от того памятного дня, когда последний советский солдат покинул землю Афганистана, где 9 лет и 51 день исполняли интернациональный долг простые советские парни. Эта война в далёкой от Беларуси стране коснулась многих наших соотечественников, их семей, близких, друзей и товарищей. Именно этот день стал Днём памяти не только для тех, кто воевал в Афганистане, но и для всех воинов-интернационалистов, участвовавших в урегулировании военных конфликтов на территориях ближнего и дальнего зарубежья. Беларусь помнит и чтит своих сыновей, погибших в мирное время. Жива память о них, о тех, кого нет сегодня с нами, и кто навечно остался молодым.
Read more...
 
Прэзентацыя кнігі “Лошадь для Вас” адбылася 23.01.2009 у канферэнцзале ГДАУ Print E-mail
Written by Таранда Н.И.   
Tuesday, 27 January 2009 12:15
There are no translations available.

Кніга, якая мае 480 старонак, напісана двума аўтарамі, біяграфія кожнага з якіх звязана з нашым універсітэтам:
Дзмітрый Цімафеевіч Ракіцкі нарадзіўся ў 1930 годзе ў вёсцы Новае Сяло Хмяльніцкай вобласці. Пасля заканчэння ветэрынарнага факультэта Белацаркоўскага сельскагаспадарчага інстытута ў 1955 годзе працаваў галоўным ветурачом Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1976 годзе абараніў дысертацыю і стаў кандыдатам сельскагаспадарчых навук. З 1980 года працаваў спачатку асістэнтам, а затым дацэнтам кафедры фізіялогіі ГСГІ. З 1993 года Дзмітрый Цімафеевіч працуе вядучым спецыялістам Міжгаспадарчай арганізацыі каняводаў “Арыён”. Узнагароджаны двума медалямі.
Read more...
 
Вытворчая практыка студэнтаў агранамічнага факультэта ў Германіі Print E-mail
Written by Таранда Н.И.   
Monday, 26 January 2009 00:00
There are no translations available.

На працягу паўгода студэнты агранамічнага факультэта практыкаваліся ў галіне сельскай гаспадаркі ў Баварыі. Усяго - з нашага універсітэта было 10 студэнтаў, з астатніх аграрных універсітэтаў – яшчэ 13. Яны займаліся апрацоўкай глебы, даглядам за пасевамі і аховай іх ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля. Усе студэнты былі размеркаваны па аднаму ў розныя фермерскія гаспадаркі, дзе знаёміліся з сучаснымі тэхналогіямі вырошчвання сельскагаспадарчых культур, з прыватнымі ўстаноўкамі для атрымання біягаза, сонечнымі і ветравымі мініэлектрастанцыямі, якія вельмі эканамічны і шырока выкарыстоўваюцца ў Германіі. Трэба спадзявацца, што ў недалёкім будучым яны знойдуць больш шырокае выкарыстанне ў Беларусі.
Read more...
 
Пяцікурснікі ФВМ на пераддыпломнай практыцы Print E-mail
Written by Таранда Н.И.   
Friday, 23 January 2009 11:09
There are no translations available.

У 2009 годзе адбудзецца III выпуск ветэрынарных урачоў, падрыхтаваных на факультэце ветэрынарнай медыцыны ГДАУ. Здаецца толькі ўчора накіравалі мяне на ўборку яблык з першакурснікамі. Не ведаю, ці залежыць асабліва ад выкладчыка тое, колькі яблык збяруць студэнты за дзень працы? Магчыма і так, калі ён будзе не звычайным наглядчыкам за працай і парадкам, а будзе сам рэальна дапамагаць збіраць ураджай.
Read more...
 
Экалагічны клуб ФВМ “Прынямонне” і яго ўдзел у міжнародных экалагічных праектах Print E-mail
Written by Таранда Н.И.   
Friday, 23 January 2009 10:23
There are no translations available.

Клуб “Прынямонне” узнік каля чатырох гадоў назад і быў арганізаваны студэнтамі ФВМ пры ГА “Белая Русь”. Ініцыятарамі стварэння яго былі два сябры, якія паступілі вучыцца на ветэрынарных урачоў з Ваўкавыску. Дапамог ім ў афармленні Валерый Міхайлавіч Абухоўскі, які тады быў намеснікам дэкана факультэта. Напачатку арганізавалі ў рамках тыдня дабра паказ фільма “Заплаці іншаму”, затым наведалі футравую зверагаспадарку каля вёскі “Азёры”, вынікам чаго стаў буклет у абарону рысі, які назвалі “Рысь – рэдкі жыхар беларускіх лясоў”. Сваімі сіламі знялі фільм “Паляванне – гэта знішчэнне жывёл ці...?”, у якім было паказана жыццё сучаснага паляўнічага на прыкладзе гадавальніка “Беларускі лес” Ваўкавыскага раёну. “Прынямоннем” былі арганізаваны два аўтатуры па Гродзенскай вобласці і паездка ў Белавежскую пушчу. У другі тур яны запрасілі і мяне, ды не аднаго, а разам з дачкою Наталляй, якая паступіла ў 2006 годзе на інжынерна-тэхналагічны факультэт.
Read more...
 
Якія замежныя адукацыйныя праграмы даступны для беларускiх студэнтау? Print E-mail
Written by Морозова Д.М.   
Thursday, 22 January 2009 13:53
There are no translations available.

Адна з вядучых праграм - магістратура пры Савеце Еўропы. Штогод да верасня ўсе ахвотныя падаюць заяўкі на электронны адрас арганізатараў. Пасля ў Мінску неабходна будзе здаць у адпаведным прадстаўніцтве іспыт на веданне англійскай мовы. Далей экспертная камісія мусіць абраць удзельнікаў і паведаміць да пачатку снежня вынікі конкурсу.
Read more...
 
<< Start < Prev 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Next > End >>

Page 8 of 26