Weather Grodno

ДАВЕДНІК «ТВАЯ АДУКАЦЫЯ Ў ЕЎРОПЕ» Print E-mail
Written by Морозова Д.М.   
Monday, 26 October 2009 13:53
There are no translations available.

Поўны даведнік па адукацыйных стыпендыях, якія прапануе Еўрапейскі Саюз і 27 яго краінаў-сябраў, змешчаны на сайце Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі. Мэтай даведніка з’яўляецца садзейнічаць мабільнасці сярод студэнтаў, а таксама заахвоціць большую колькасць беларускіх студэнтаў павучыцца некаторы час за мяжой, у краінах-сябрах ЕС У дадзены момант Еўрапейскі Саюз фінансуе важныя праграмы ў галіне адукацыі, такія як Tempus і Erasmus Mundus, якія садзейнічаюць мабільнасці сярод студэнтаў. Новая схема прысуджэння стыпендыяў “Акно Знешняга Супрацоўніцтва Эразмус Мундус” (Erasmus Mundus External Cooperation Window) яшчэ больш умацуе прыхільнасць ЕС да вышэйшай адукацыі і мабільнасці сярод выкладчыцкага складу. Новая схема прысуджэння стыпендыяў уключае ў сябе садзейнічанне мабільнасці на студэнцкім, магістэрскім, доктарскім і постдоктарскім узроўні, а таксама абмен выкладчыцкім складам у навучальных, даследчых і выкладчыцкіх мэтах. Падтрымка гэтага даведніка з’яўляецца дадаткам да ўласнай традыцыі краінаў-сябраў ЕС па прысуджэнні стыпендыяў беларускім студэнтам і мае на мэце садзейнічанне ліквідацыі ўсіх перашкод для мабільнасці сярод студэнтаў. Упершыню ўся гэтая інфармацыя сабраная разам па ўсіх краінах-сябрах ЕС Беларускія студэнты не павінны забываць, што яны жывуць у Еўропе, і што ЕС зацікаўлены ва ўсталяванні цеснай сувязі з моладдзю сваёй краіны-суседкі. Гэта асабліва важна ў той час, калі адукацыю ўсё больш разглядаюць у якасці элемента, які адыгрывае цэнтральную ролю ў развіцці сучасных грамадстваў праз паляпшэнне сацыяльнага, культурнага і эканамічнага развіцця
Даведнік можна спампаваць тут: http://www.delblr.ec.europa.eu/files/vlib/br/A%20Comprehensive%20EU%20Scholarship%20Guide%20for%20Belarusian%20Student_RGB.pdf (1,38 Мб)
Паводле http://www.delblr.ec.europa.eu/page2583.html