Weather Grodno

Канферэнцыя па дыпломных практыках адбылася на агранамічным факультэце Print E-mail
Written by Таранда Н.И.   
Thursday, 03 December 2009 13:27
There are no translations available.

Студэнцкая канферэнцыя “Шляхі павышэння эфектыўнасці праходжання вытворчай практыкі студэнтамі агранамічнага факультэта у гаспадарках рэспублікі і за мяжой” адбылася 25 лістапада. Адкрыў канферэнцыю дэкан агранамічнага факультэта Фёдар Фёдаравіч Седляр, пасля чаго даў слова былому выпускніку ГДАУ 2004 года. Зуеву Дзмітрыю Леанідавічу, які зараз знаходзіцца ва універсітэце ў сувязі з павышэннем кваліфікацыі. Па размеркаванню Дзмітрый патрапіў не ў самую лепшую гаспадарку, але пасля перабраўся ў мацнейшую, дзе працаваў начальнікам вытворчага участка, а пасля перайшоў на пасаду дырэктара філіяла. Праца цяжкая, але гаспадарка, якая знаходзіцца зусім побач з Мінскам, у гэтым годзе атрымала ўраджайнасць збожжавых каля 80 ц/га. Зараз малады яшчэ спецыяліст атрымлівае каля 2 млн. рублёў штомесяц. Можна лічыць, што выступленне выпускніка было аптымістычным…
Першай аб праходжанні практыкі ў польскай фермерскай гаспадарцы “Dary Natury” расказала Таццяна Хадунай. Гаспадарка, акрамя азімых жыта і пшаніцы займаецца вытворчасцю лекавых раслін, у тым ліку і тых, што занесены ў Чырвоную Кнігу. Таццяна займалася іх размнажэннем і укараненнем. Мабыць зараз добра ведае, як вырошчваць мядоўнік ці зуброўку. Даводзілася высаджваць у возеры нават ліліі. І здаецца разам з Таццянай былі і некалькі іншых нашых студэнтаў. Прычым, нехта адзначыў, што ў гэтым годзе, у адрозненні ад мінулага, не было нараканняў у адрас гаспадароў.

Аб практыцы ў РУП “ІПЦ НАН Беларусі па земляробству” расказаў студэнт 5-га курса Наумовіч Іван, які займаўся там правядзеннем даследаванняў і селекцыяй крыжакветкавых раслін. Працаваць трэба было з 8 да 17 гадзін з перапынкам на абед. Ён меў два выхадныя дні, але ж і не надта вялікі заработак, затое пабываў на 3-х турслётах, выставе Белагра. Выказаў надзею, што калі праз некалькі гадоў будзе выведзены які гатунак рапса ці іншай культуры, то ў ім будзе закладзена і часцінка яго працы. Параіў тым, хто будзе ў будучым займацца навукай праходжанне практыкі ў НАН Беларусі па пладаводству ці земляробству.

Іна Дудук праходзіла практыку ў СВК “Малабераставіцкі рыбгас”. Жыла ў сваякоў, але для практыкантаў там прадастаўляецца гатэль. У яе, як дзяўчыны, зарплата была 350 тысяч рублёў. Падчас уборкі хлопцы атрымлівалі значна больш.

Аўдзевіч Дзмітры працаваў працаваў у СВК “Лаздунскі” Іўеўскага раёна спачатку аграномам аграхімікам, а затым аграномам па ахове раслін. За першы месяц зарабіў 350 тысяч, але калі папярэдзіў, што не будзе працаваць па 12 гадзін і без выхадных, зарплату падвысілі да 550 тысяч. Калі выступоўцу запыталі за якую плату ён хацеў бы працаваць, Дзіма адказаў, што хацеў бы не менш за 1-1,5 мільёны і нармальныя умовы для пражывання.

Саракавік Галіна падчас практыкі працавала ў Ганцавіцкім раёне у лабараторыі інтрадукцыі ягадных культур, якая належыць “ОЭБ ГНУ ЦБС НАНРБ”. У назве закадаваны Цэнтральны батанічны сад, эксперыментальная база, акадэмія навук. Якраз на гэтай базе Галіна праходзіла і практыку, калі вучылася ў тэхнікуме. Згодна была б там працаваць і пасля завяршэння вучобы.

Сяргей Саўчык адбываў практыку ў Германіі ў гаспадарцы “Futterкаmp”. Там практыкантаў у першую чаргу навучылі працаваць на сучаснай заходняй тэхніцы, пасля Сяргей працаваў у невялікай гаспадарцы “Johannsen”, якая мела больш арэндаванай зямлі, чым уласнай. У гаспадарцы вырошчвалі азімы рапс на біядызельнае паліва, азімую і яравую пшаніцу. Ураджайнасць азімай пшаніцы ў гэтым годзе была 105 ц/га. Усе тэхналагічныя працэсы давяралася выконваць практыкантам. Гаспадары адзначалі, што беларускія студэнты больш прылежныя, чым свае нямецкія. Для атрымання электраэнергіі ў гаспадарцы выкарыстоўваецца энергія сонца і ветру. Як практыкант Сяргей атрымліваў 250 Еўра ў месяц, за зарплата механізатараў там налічвалася з разліку 9 Еўра за гадзіну. Працоўны дзень у аграфірме быў з 9 да 16 гадзін.

Апошнім выступіў Шклярэўскі Сяргей, які праходзіў практыку ў СВК “Лучнікі” Слуцкага раёна Мінскай вобласці на пасадзе агранома гаспадаркі. З яго выступу было відаць, што практыка дала вопыт працы на ўсіх відах работ, рэгуліровак і нават па налічэнню зарплаты тым, хто быў у яго падпарадкаванні. Зарплату атрымліваў у памеры 500 тысяч рублёў, у апошнія два месяцы па 1 мільёну.

Справа ў тым, што слухачы і асабліва Аляксей Стрыж актыўна цікавіліся памерам зарплаты і ўмовамі пражывання практыкантаў. У заключэнні выступіў Аляксей Сцяпанавіч Бруйло, як начальнік метадычнай камісіі агранамічнага факультэта. Так і хацелася б выпрасіць для сайта частку ілюстрацый з выступаў студэнтаў, але давядзецца змясціць толькі некалькі здымкаў, зробленых падчас канферэнцыі.

Кликните, чтоб увеличить фото

Гэтыя студэнты здаецца толькі зусім нядаўна вывучалі мікрабіялогію, а зараз ужо рыхтуюцца паехаць таксама на вытворчую практыку Гэтыя студэнты здаецца толькі зусім нядаўна вывучалі мікрабіялогію, а зараз ужо рыхтуюцца паехаць таксама на вытворчую практыку
І гэта будучыя практыканты ў зале перад пачаткам канферэнцыі І гэта будучыя практыканты ў зале перад пачаткам канферэнцыі
Справа ад намесніка дэкана агранамічнага факультэта Васіля Мікалаевіча Салея сядзіць былы выпускнік, а зараз прадстаўнік аграрнай вытворчасці Дзіма Зуеў Справа ад намесніка дэкана агранамічнага факультэта Васіля Мікалаевіча Салея сядзіць былы выпускнік, а зараз прадстаўнік аграрнай вытворчасці Дзіма Зуеў
Адкрывае канферэнцыю дэкан агранамічнага факультэта Фёдар Фёдаравіч Седляр Адкрывае канферэнцыю дэкан агранамічнага факультэта Фёдар Фёдаравіч Седляр

За трыбунай Іван Наумовіч За трыбунай Іван Наумовіч
За першай партай выступоўцы: злева направа Іна Дудук, Галіна Саракавік, Шклярэўскі Сяргей, Саўчык Сяргей За першай партай выступоўцы: злева направа Іна Дудук, Галіна Саракавік, Шклярэўскі Сяргей, Саўчык Сяргей
Таксама выступоўцы: злева – Дзіма Аўдзевіч, справа Таццяна Хадунай Таксама выступоўцы: злева – Дзіма Аўдзевіч, справа Таццяна Хадунай
Таццяна Мікалаеўна Мартынчык задае пытанне аднаму з практыкантаў Таццяна Мікалаеўна Мартынчык задае пытанне аднаму з практыкантаў
Выкладчыкі ГДАУ, якія прысутнічалі на канферэнцыі: злева – Валянціна Мікалаеўна Емельянава, Сяргей Іванавіч Юргель, Васіль Мікалаевіч Салей, Алена Браніславаўна Карпач, Фёдар Фёдаравіч Седляр Выкладчыкі ГДАУ, якія прысутнічалі на канферэнцыі: злева – Валянціна Мікалаеўна Емельянава, Сяргей Іванавіч Юргель, Васіль Мікалаевіч Салей, Алена Браніславаўна Карпач, Фёдар Фёдаравіч Седляр


Матэрыял падрыхтаваны
дацэнтам кафедры
мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда
e-mail: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it